Галоўная » Артыкулы » Мои статьи |
Скончыў Слуцкае духоўнае вучылішча (1889). Вучыўся ў Мінскай епархіяльнай семінарыі. З 1892 па 1895 год служыў ў рускай арміі. Дэмабілізаваўшыся, служыў дзяржаўным кантралёрам Лібава-Роменскай чыгункі. З 1897 года працаваў на Уральскіх заводах графа Строганава, служыў рэгентам, настаўнічаў у Пермскай губерні. Знаходзячыся на Урале, кіраваў аматарскімі хорамі рабочых Білімбаеўскага і Шайтанскага заводаў, сам спяваў у хоры Д. Агрэнева-Славянскага, у рэпертуар якога ўваходзілі і беларускія народныя песні. З 1900 году - супрацоўнік Мінскага аддзялення Дзяржаўнага банка Расіі. З 1901 году - канцылярскі чыноўнік 2-га разраду Мінскай кантрольнай палаты, адначасова выкладаў спевы і гімнастыку у дзіцячых прытулках. У 1904 годзе біскупам Міхаілам (Цемнарусавым) прызначаны псаломшчыкам Мінскага Петра-Паўлаўскага кафедральнага сабора. Адначасова - памочнік рэгента Мінскага архіерэйскага хору. Затым - псаломшчык царквы Св. Марыі Магдаліны на вул. Старажоўскай, настаўнік спеваў 3-га Мінскага прыходскага вучылішча. Быў членам Беларускай асацыяцыі стваральнікаў мастацкіх твораў. У ліпені 1914 гады стварыў адзін з першых беларускіх харавых калектываў - Менскі беларускі хор, які ў 1917 годзе ўвайшоў у склад Першага Беларускага таварыства драмы і камедыі (БДТ-1), канцэртаваў з ім па рэспубліцы, удзельнічаў у драматычных спектаклях. Значную частку рэпертуару хору складалі беларускія народныя песні. Узначальваў музычную частку БДТ-1. Таксама супрацоўнічаў з мастацкай трупай «Беларускі народны тэатр» пад кіраўніцтвам Ф. Аляхновіча
У 1918-1919 гадах кіраваў харавой капэлай у Беларускім савецкім тэатры, уваходзіў у склад Таварыства працаўнікоў беларускага мастацтва. Улетку 1920 арыштаваны польскімі акупацыйнымі ўладамі ў Асіповічах за выкананне песень «Каля хацiнкi» і «Панам мы песні не спяваем» (падчас ператрусу пры ім быў знойдзены рэвальвер). Пасля ўтварэння Беларускага дзяржаўнага тэатра ў Мінску яго галоўны хормайстар. У 1919-1920 гадах - Член Часовага Беларускага нацыянальнага камітэта ў Мінску. Чытаў лекцыі на курсах настаўнікаў. У гэты ж час па прапанове Беларускай вайсковай камісіі пачаў працу па складанні спеўніка для беларускага войска. Песеннік быў падрыхтаваны да лета 1920 года, асобнай кнігай выйшаў ў 1921 годзе ( «Беларускі спеўнік з нотамі на тры галасы паводле народных мелодый»). Наступная кніга - «Беларускі Лірнік» - была выдадзена З. Жылуновичам ў Берліне ў 1922 годзе. Праз 4 гады ў Мінску выйшаў яшчэ адзін песеннік для курсантаў Аб'яднанай беларускай вайсковай школы («Ваенны зборнік» 1926).
Цікава, што падчас выступаў меў звычку дырыжаваць пальцамі, павярнуўшыся да хору спіной. Любіў апранацца ў тон усяму хору па-народнаму: белая беларуская скрутка, пад ёй вышытая кашуля з саматканым поясам. Арыштаваны 3 верасня 1921 году разам з жонкай Надзеяй Прохараўнай. Прысуджаны да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Пасля вызвалення 24 мая 1923года кіраваў харавымі калектывамі пры Беларускім дзяржаўным універсітэце (БДУ), МБПТ, саюзе паштавікоў-тэлеграфістаў. У 1930 годзе хор пры БДУ быў расфармаваны, ў 1931 годзе Тераўскі быў звольнены з працы ў БДТ-1 па абвінавачванні ў нацыянал-дэмакратызме. Служыў псаломшчыкам у царкве Св. Марыі Магдаліны. Да 1933 г. служыў у Пярэспенскай царквы. Рэгент царкоўнага хору Мікалаеўскага сабора ў Мінску. Зноў арыштаваны 17 жніўня 1938 года у Мінску. Асуджаны 1 лістапада 1938 года тройкай НКУС як агент польскай разведкі да расстрэлу. 10 лістапада 1938 года растраляны за мурамі НКУС. Бібліяграфія
Па матэрыялам сайта Вікіпедыя | |
Праглядаў: 691 | |
Усяго каментарый: 0 | |