Слаўны Раманаўскі бой
З дня вядомага бою ля мястэчка Раманава (цяпер в. Леніна Слуцкага раёна), які адбыўся 2 ліпеня 1812 гады, прайшло звыш 200 гадоў. Гэты бой увайшоў у гісторыю Айчыннай вайны 1812 года дзякуючы таму, што адыходзячая 2-я руская армія затрымала наступленне французаў на некалькі дзён, адарвалася ад непрыяцеля і, у выніку, праз некаторы час, ўз'ядналася з 1-ай арміяй.
|
П.І. Баграціён |
Да пачатку Айчыннай вайны 1812 года (12 чэрвеня) Расія мела ў сваіх заходніх межаў тры арміі. Дзве з іх знаходзіліся на кірунку галоўнага ўдару французаў. 1-ю армію ўзначальваў генерал Барклай-дэ-Толі, які размясціщ свой штаб у Вільні; 2-ой арміяй камандаваў генерал Пётр Іванавіч Баграціён (штаб арміі знаходзіўся ў Гродна).
Напалеон спадзяваўся разбіць асобна адступаючыя две руския арміі ў прыгранічных бітвах і прымусіць Расію заключыць выгадны для сябе мір. 1-я і 2-я арміі саступалі французам па колькасці. Таму Барклай-дэ-Толі, які з'яўляўся галоўнакамандуючым, вырашыў не ўступаць у буйныя бітвы, захаваць абедзве арміі ад разгрому і, адыходзячы, аб'яднаць іх. 2-я армія пад камандаваннем Баграціёна адыходзіла ў напрамку Бабруйск-Магілёў. 1 ліпеня яна спынілася ў раёне Слуцка і вымушана была тут затрымацца з-за абозаў, якія адсталі. Становішча было крытычным, так як французы ўступілі ўжо ў Нясвіжы.
У гэтай сітуацыі Баграціён загадаў казачым часткам Мацвея Платава і кавалерыста Ларыёна Васільчыкава затрымаць праціўніка ў раёне мястэчка Раманава. Пісьменнік-гісторык С.Голубаў ў сваёй кнізе «Баграціён» прыводзіць словы палкаводца, сказаныя ім на ваенным савеце ў Слуцку:
«Глядзіце, дру́гi: калі хутка ад Раманава адыйдзем, - увесь абоз арміі згіне. А вам і заўтра, і паслязаўтра ўвесь дзень належыць у Раманава трымацца. І толькі 3 ліпеня бліжэй да вечара дазваляю адысці на Слуцк. Хоць уся сіла жахлівая рынецца на вас, ні кроку!».
Тым часам французскія войскі ўвайшлі ў Цімкавічы, якія літаральна на іх вачах пакінулі казакі.
Казачы «вентэр»
Французскі генерал В.Н.Латур-Мабур (камандуючы 4-м кавалерыйскім корпусам) выслаў у пагоню за казакамі 1-шы польскі конна-егерскі
|
Схема бою пры Раманаве |
полк палкоўніка Пржебендоўскага і эскадрон уланаў, паставіўшы ім задачу захапіць мост праз раку Морач ў мястэчку Раманава.
Супернік дагнаў невялікую казачую заставу (каля 60 чалавек) недалёка ад вёскі Чарнагубава. Казакі прымянілі тут свой баявы прыём - «вентер». Дэманструючы адступленне, яны вывелі польскіх егераў на асноўныя сілы атамана Платава, якія чакалі суперніка ў засадзе. Частка казакоў размяшчалася за могілкамі вёскі Саўкова (цяпер Капыльскі раён), іншая - у невялікім ляску перад Раманоўскім мостам.
Праціўнік, які ні аб чым не здагадваўся быў нечакана з двух бакоў атакаваны казакамі Платава на полі паміж Саўкова і Раманава. Французы, якія панеслі вялікія страты вымушаны былі адступіць да Цімкавіч, і казакі гналі іх на працягу пяці вёрст. Але калі да польскіх частках падышло падмацаванне, казакі вярнуліся да Раманава, перайшлі праз раку Морач і спалілі за сабой мосты.
Вырашальны бой
Рускія войскі занялі абарону па рацэ ад мястэчка Раманава да вёскі Доктаравічы. На дапамогу казакам падышлі кавалерысты Ахтырскага гусарскага палка, якіх даслаў Васільчыкаў.
Французы спрабавалі адразу фарсіраваць Морач і атакаваць пазіцыі, але былі адбітыя артылерыйскім і ружэйным агнём. Яшчэ да сутыкнення каля моста, Платаў загадаў сваім казакам, якія не ўдзельнічалі да гэтага ў баі, нечакана перайсці раку Морач праз брод і атакаваць праціўніка з тылу і фланга. Гэтая атака і вырашыла зыход бою. Панясучы вялікія страты, французы вымушаныя былі паспешліва адступіць да Цімкавічы.
Поўная перамога
У выніку бою праціўнік страціў забітымі, параненымі і палоннымі 363 салдата, 17 афіцэраў і 1 ваеннага ўрача. Паспяховы бой не толькі затрымаў суперніка на некалькі дзён, як патрабаваў таго Баграціён, але і дазволіў 2-ой арміі канчаткова адарвацца ад французаў. Пасля Раманава яны былі ўжо не ў стане пераследваць яе па пятах. У Раманаўскім баі быў і Дзяніс Васільевіч Давыдаў, воін-паэт, адзін з самых любімых у народзе герояў Айчыннай вайны 1812 года, у ліпені 1812 года ён камандаваў пешым батальёнам. У сваім дзёньніку Давыдаў запісаў: «Увечары прыязджаў да нас галоўнакамандуючы князь П.І.Баграціён і дзякаваў генералам, обер-афіцэрам і ніжнім чынам, якія праславіліся ў бітвах пад Мірам і Раманавым».
А.Пушкин
Д.В. Давыдову
При посылке "Истории пугачевского бунта"
Тебе певцу, тебе герою!
Не удалось мне за тобою
При громе пушечном, в огне
Скакать на бешеном коне.
Наездник смирного Пегаса,
Носил я старого Парнаса
Из моды вышедший мундир:
Но и по этой службе трудной,
И тут - о мой наездник чудный,
Ты мой отец и командир.
Вот мой пугач: при первом взгляде
Он виден: плут, казак прямой;
В передовом твоём отряде
Урядник был бы он лихой.
|
Е.Баратынский
Д.В.Давыдову
Пока с восторгом я внимаю
Повествованью славных дел,
Ношу любовь к родному краю
И к песням Муз не охладел,
Пока ценю я честь прямую,
Забуду ль о счастливом дне,
Когда десной пожал десную
Давыдов радостному мне?
О ты, который в дым сражений
Полки лихие бурно мчал
И гласом пылких песнопений
Сердца томил и волновал!
Так, так! Покуда сердце живо
И трепетать ему не лень,
В воспоминаньи горделиво
Хранить я буду оный день.
Клянусь, Давыдов, благородный
В том лирой, Фебу дорогой,
И в славный год войны народной
В народе славной бородой!
|
Спасылка на першакрыніцу
"Действия Платова а арьергарде Багратиона в 1812 году", дзе падрабязна апісаны Раманаўскі бой PDF-файл
|