З рэлігійнай гісторыі мястэчка Раманава
Ў 1638 годзе ў мястэчцы Раманава існавала праваслаўная царква, а ў 1897 годзе ў мястэчку дзейнічала 2 царквы, 2 капліцы, 2 яўрэйскія малітоўныя дамы. У першай палове XVII стагоддзя з'явілася Мікалаеўская царква. У ёй былі вельмі прыгожыя пазалочаныя царскія вароты, дарагія іконы. Служыцелі царквы імкнуліся, каб сяляне іх прыхода былі адукаванымі людзьмі.
У 1865 годзе ў мястэчку Раманава было адкрыта народнае вучылішча, якое ў 1876 годзе было рэарганізавана ў валасное двухкласнае вучылішча. Пазней, па хадатайству сялян мястэчка Раманава і сяла Саўкова, і, асабліва святароў, якім патрэбна было знайсці інтэлігентную работу для дачкі памерлага святара Кізевіча, у 1893 годзе дазволена было адкрыць царкоўна-прыходскую школу для дзяўчынак. Пабудова памяшкання пад школу ўскладалася на сялян і царкоўныя прыходы.
Школа пачала працаваць з 1894 года. Вялікая частка праграмы адводзілася царкоўна-славянскай мове і вывучэнню Бібліі.
У Мікалаеўскай царкве доўгі час (да дня яе разбурэння) захоўвалася шапка генерала Платава, якую ён забыў у час вайны 1812 года. Каля царквы былі могілкі. Там пахаваны служыцелі царквы і знатныя людзі мястэчка Раманава. У 1934 годзе ў памяшканні царквы быў склад. Там захоўвалася проса. У 1951 годзе царкву разбурылі і пабудавалі клуб.
Службы ў Георгіеўскай царкве пачалі служыцца з 1915 года. Па сваёй архітэктуры яна была падобна на Мікалаеўскую царкву, але большая памерам. Старажылы вескі ўспамінаюць, што царкоўныя купалы былі відаць нават са Слуцка.
У яе перанеслі лепшыя іконы з Мікалаеўскай царквы. Георгіеўская царква, па меркаванні жыхароў, была самым надзейным месцам у весцы.
Часопіс «Спадчына» за 1999 год пісаў: «У 1920 годзе пры адступленні польскіх войскаў, каб зберагчы фізічны кабінет, бібліятэку, швейныя машыны ад разбурэння, руплівыя раманаўцы перахавалі гэтыя каштоўныя рэчы ў царкву».
У 1962 годзе з царквы знялі купалы. Час ад часу ў ёй збіраліся людзі, каб паглядзець прыезжых артыстаў цырка, лялечны тэатр. У 1968 годзе царкву разбурылі рабочыя РСУ-4 і пабудавалі клуб. Праз некаторы час клуб згарэў. Іконы перавезлі ў Баслаўскую царкву (цяпер в. Барок).
Калі капалі месца пад падмурак для Дома культуры, то на адлегласці 20 см адзін ад аднаго знайшлі пахаванні. Пры разгляданні скелетаў выказваліся меркаванні, што людзі былі пахаваны высокага росту, мыладыя з масіўнай чэлюсцю. У адным невялікім яшчыку былі сабраны разам: галава, рукі, ногі. Мабыць, некага разарвала гарматай. Ёсць меркаванне, што гэта было пахаванне салдат, якія загінулі ў вайну 1812 года. Цяпер на гэтым месцы знаходзіцца сцэна Дома культуры.
У апошнія гады ў царкве служылі святары Іаан Якаўлевіч Жыдко, Міхаіл Мар'янскі, Аляксандр Львовіч Вернікоўскі. Жыхары вёскі Леніна Аляксандра Львовіча запомнілі як адукаванага і вельмі ветлівага чалавека. Пасля разбурэння царквы ён выехаў з вёскі.
Да Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы жыло шмат жыхароў яўрэйскай нацыянальнасці. Таму, акрамя праваслаўных царквей былі 2 яўрэйскіх малітоўных дамы. Іх называлі сінагогі. Апошняя, якую памятаюць людзі, была двухпавярховая, размяшчалася на вуліцы Капыльскай на месцы дома Тарасавых. Іх равін – Рабін (Рубін). За сінагогай былі вялікія яўрэйскія могілкі. Цяпер там агароды вяскоўцаў, трава.
7 чэрвеня 1942 года ўсё яўрэйскае насельніцтва было растраляна каля могілак вёскі Леніна. Сінагогі разбураны. Старажылы вёскі Леніна адзначаюць, што людзі розных веравыспавяданняў (і праваслаўныя, і іудаісты) жылі ў міры і згодзе, не мяшалі адзін аднаму ажыццяўляць свае абрады.
Вясковы летапісец Гардзей Георгій Паўлавіч у сваіх дзённіках апісвае царкоўнае жыццё.
Вось асобныя старонкі дзённіка, адносна царквы:
«Прошло 12 лет с того дня, как существовал при Георгиевской церкви в Романове хор, под управлением дьякона этой же церкви Иоанна Яковлевича Жидко. В 1930 году большевики всячески начали притеснять священников, многих сослали. В числе сосланных очутился и сам Иоанн Яковлевич. Церковь перестала работать в 1934 году. Её превратили в клуб.
…28 декабря 1942 года снова организовался хор под управлением того же Иоанна Яковлевича. Хор состоит: из Гордей Ольги, Писаревич Анны Николаевны, Писаревич Шуры Афанасьевны, Николаевич Анны Николаевны, Шахлевич Надежды Николаевны».
«7.01.1943 г. Рождество Христово. С утра народ валил в церковь пешком и на возах, т. е. в санях. После многих лет большевизма, когда презирали всех верующих и нельзя было сходить помолиться (потому, что церковь была большевиками закрыта), церковь снова восторжествовала, и никто не презирает, если молишься. Пошёл и я в церковь. Пробыл до конца службы».
«19.01.1943 г. Крещение… Народ двигался с окрестных сел в церковь пешком и на возах. Пошёл в церковь и я. Народу была полная церковь, трудно было влезть. Скоро пошли на реку освящать воду. Шла полиция с оружием и в касках. Вся Копыльская улица была переполнена народом: малыми и старыми. После освящения воды, каждый набрал святой воды в посуду и разошлись по домам».
«6 марта 1943 г. Женщины местечка Романово, старые, вышедшие из лет, ездили в лес, рубили деревья и ставили кресты: Зося Туровец, Гордей Ксения, Новик Мария и Новика Николая тёща. Из мужчин: Николай Снегирев (Шахлевич) и Тетерский Миша. Поставили первые кресты: на базаре, в улицах Слуцкой и Поддубной, там, где в старину стояли кресты».
«4.04.1943 г. В церкви служения нет. Закрыта по случаю тифа, хотя в Романове ещё пока один случай с признаком заболевания тифом. Закрыты церкви в Слуцке и Копыле по этому же поводу».
«25.04.1943 г. Пасха. В церкви служения не было. Освящение пасхи происходило в хатах (По Копыльской улице у Тетерской Любы)».
«22.06.1943 г… Был молебен в церкви по приказу: в честь освобождения Белоруссии от большевиков (двухлетие). Прошло два года войны, а конца ещё ей не видно, и кто останется победителем неизвестно».
«16.07.1943 г. Свалился крест с западной главы на церкви святого Николая. По старости».
«19.01.1946 г. Утром помогал ставить на реке крест из льда и оформлять место освящения воды». Ушёл на дежурство. На Копыльской улице, где освящали воду, народу было много».
«30.06.1946 г. Радовница. На кладбище поминовение совершалось со священником отцом Михаилом».