Гісторыя 
дзяржаўнай установы адукацыі

«Ленінскі вучэбна-педагагічны комплекс
яслі-сад - сярэдняя школа»

 

 

Згодна  законапалажэнню  1863  года ў 1865 годзе было адкрыта Раманаўскае народнае вучылішча.

                                                                   

 

У  1866—1867  гадах  на  сродкі  сялян Раманаўскай  воласці  Слуцкага  павету Мінскай  губерні  было  пабудавана памяшканне  для  народнага  вучылішча.  Праз  10  год  народнае  вучылішча было  рэарганізавана  ў валасное  двухкласнае  вучылішча.  Яно  па  сутнасці называлася  першым  валасным  двухкласным  вучылішчам  і таму ў той час было  адзіным  на  ўвесь  Слуцкі   павет.  Па  хадатайству  сялян  м. Раманава  і  с. Саўкова,  асабліва  па  хадатайству  свяшчэннікаў, у  1893 г.  дазволена  было  для дзяўчынак  адкрыць  царкоўна—прыходскую  школу.   Сялянства м. Раманава  і  яе  моладзь  мелі  прагнае  імкненне,  каб  для  дзяцей  не  было перашкод у  абмежаванні  прыёму у  вучылішча.  Яны мелі  жаданне,  каб дзяўчынкі  і  хлопчыкі  на  роўных правах  атрымлівалі  ніжэйшую  адукацыю.


3  гэтым жаданнем  сяляне  м. Раманава  ў  1896 г.  звярнуліся да  губернатара  Мінскай  губерніі  і  ў  Віленскую  вучэбную  акругу  аб дазволе  і  адкрыцці другога  Раманаўскага  змешанага  двухкласнага  вучылішча.  У  1897 годзе атрымалі  дазвол  аб  адкрыцці,  а  ў  1898 г.  другое  Раманаўскае  двухкласнае  вучылішча  пачало  працаваць.

А ў 1913 годзе пры намаганні сялян і многіх дзеючых асоб было адкрыта вышэйшае пачатковае вучылішча, дзе можна было экстэрнам здаць зкзамен на  званне  народнага  настаўніка.

У  1919 г.  па   пастанове  Саветаў  Народных  Камісараў  царкоўна-прыходская  школа  і  ўсе  вучылішчы  с. Леніна  былі  рэарганізаваны ў  Адзіную працоўную  школу  I  ступені   і  ІІ  ступені.

У 1922 г. была  рэарганізавана  школа  I  і  ІІ  ступеняў у  сямігадовую працоўную  школу . У 1938  г.  адбылося  адкрыццё  Ленінскай  сярэдняй  школы.

               

  Чацвёрты выпуск Ленінскай  СШ, 1948 г.                            Школьныя настаўнікі ў 60-я гады     

У  1970-1971 гг.   была  пабудавана  новая  двухпавярховая  школа   з  утульнымі  кабінетамі,   спортзалай,   сталовай,  бібліятэкай .

              

                 Стары будынак школы                                                     Новы будынак школы

Зараз  школа  мае цудоўны  выгляд.  Прыгожа  і  з  густам  аформлены  ўсе памяшканні. У 2010 годзе школа атрымала статус вучэбна-педагагічнага камплекса яслі-сад - сярэдняя школа.

 

Медыяпраекты

100 год БССР Персональный сайт Слуцкого Александра Віртуальны кабінет беларускай мовы і літаратуры Віртуальны метадычны цэнтр