ГАРАДЗІШЧА "РАМАНАВА" СЛУЦКАГА РАЁНА
М.Ф. Гурын, (Інстытут гісторыі АН Беларусі)
Цікавы археалагічны помнік знаходзіцца на паўночным ускрайку вёскі Раманава (Леніна) Слуцкага раёна непадалёку ад левага берага р. Морач (басейн Прыпяці). Гэты понік сярод мясцовага насельніцтва мае назву “Замак” і ўяўляе сабой гарадзішча, пляцоўка якога памерамі 60х45 м. абнесена валам вышынёй каля
Прарэзка вала зроблена да мацерыка, дзе напаткалі на паглыбленне, у запаўненні якога знаходзіліся вуголле, чарапкі ляпнога посуду, кавалкі металургічнага шлаку і крамянёвыя адшчэпы. Прасочваецца спроба выраўніць край пляцоўкі яшчэ да пабудовы абарончага вала. Праслойкі рознага колеру ў корпусе вала даюць падставу меркаваць, што ён падсыпаўся некалькі разоў. Першапачаткова вал меў вышыню каля
Масавымі знаходкамі на гарадзішчы былі фрагменты ляпнога посуду. У першым пласце іх налічвалася 879, а ў другім – звыш 570, прычым пераважаюць штрыхаваныя чарапкі. Значна радзей сустракаюцца фраглементы лашчонай і кружальнай керамікі. Трапляюцца часам кавалкі жалезнага металургічнага шлаку, косткі жывёл, крэмневыя адшчэпы. Даволі частымі знаходкамі з’яўляюцца гліняныя праселкі для верацён. Усяго ў калекцыі 15 цэлых і 13 фрагментаваных экзэмпляраў. Дыяметр праселкаў вагаецца ад 3,7 да
Жалезныя вырабы з раскопа – гэта перш за ўсё нажы, шыла, кіяпадобная шпілька, наканечнік стралы, нажападобны прадмет, цвікі, стрыжні, фрагмент падковы, кольцаў. Толькі невялікая частка кавальскай прадукцыі адносіцца да перыяду жалезнага веку, астатнія прадметы больш познія. Металаграфічны аналіз 19 вырабаў паказаў, што 2 нажы і нажападобны прадмет невядомага прызначэння зроблены з нарыхтовак, апрацаваны спосабам псеўдапакетавання, у выніку чаго атрымалася шматпалосная структура. Яшчэ два нажы выкананы па тэхналогіі наваркі стальной рабочай часткі на жалезную аснову ляза з выкарыстаннем загартоўкі. Зварныя злучэнні сталі і жалеза праведзены належным чынам і швы атрымаліся якаснымі. Улічваючы эксплуатацыйныя асаблівасці квадратнага ў сячэнні кальца, цяжка лічыць мэтазгоднай прымененую пры яго вырабе тэхналогію цэментацыі і загартоўкі. Астатнія два нажы, наканечнік стралы, кіяпадобная шпілька, падкова, цвікі, стрыжні зроблены з крычнага жалеза са слабым утрыманнем і нераўнамерным размеркаваннем вуглярода. Толькі шыла выканана са сталі з раўнамернай ферыта-перлітнай структурай.
Падводзячы вынікі металаграфічнага даследавання, трэба адзначыць, што найбольш высокі ўзровень кавальскай тэхналогіі назіраецца ў камбінаваных жалезна-стальных нажах. Добрыя эксплуатацыйныя паказчыкі мелі выбары з псеўдапакетнай структурай. Для шэрагу другараднай кавальскай прадукцыі, улічваючы яе прызначэнне, лепшай сыравіны як крычнае жалеза і не патрабавалася. Такім чынам, асноўная маса вырабу, што былі ў карыстанні жыхароў даследуемага гарадзішча, мела якасць на ўзроўні сваёй эпохі***. У сувязі з тым, што ў раскопе і пад абарончым валам выяўлены кавалкі шлаку – адыходы металургіі, можна гаварыць аб вытворчасці жалеза на гарадзішчы ці ў непасрэднай блізкасці да яго. З атрыманага металу зроблены некаторыя рэчы, а можа і большасць знойдзеных пры раскопках. Аднак не выключаецца і паступленне і прывазной кавальскай прадукцыі. Для вырашэння гэтага пытання патрабуюцца далейшыя даследаванні.
Вырабаў з бронзы знойдзена толькі два: прадмет невядомага прызначэння і невялікі крыж, які можна датаваць XV ст. На крыжу ёсць чатыры манаграмы. Дзве з іх “ІС і “ХС” чытаюцца як “Іісус Хрыстос”, астатнія патрабуюць увагі спецыяліста.
Невялікая колькасць археалагічных матэрыялаў, знойдзеных у час раскопак на гарадзішчы каля вёскі Леніна даюць магчымасць зрабіць некаторыя высновы. Параўнаўчы аналіз знаходак паказвае, што паселішча належала насельніцтву культуры штрыхаванай керамікі. Найбольш інтэнсіўнае жыццё тут адзначалася ў першых вяках нашай эры. Спачатку людзі пражывалі на аблюбаванай пляцоўцы без абарончага вала. Затым ён быў узведзены да вышыні
Крыніца:
Случчына: мінулае і сучаснасць / Уклад. Л.У. Калядзінскі, В.С. Відлога; Маст. А.В. Клязовіч. – Слуцк: ВКФ ВКФ “Дзіва”, 1995. – 79 с.
__________________________________________________________________
*Гурин М.Ф. Раскопки городища у д. Ленино // Археологические открытия 1980 года. М., 1981, с. 332-333.
**Митрофанов А.Г. Железный век средней Белоруссии. Минск, 1978, с. 33; 41; 65, рис. 13; 77, рис. 26; 79, рис. 28 и др.
***Гурин М.Ф. Древнее железо Белорусского Поднепровья (I тысячелетие н.э.). Минск, 1982, с. 96-99.