Галоўная » Артыкулы » Мои статьи

Юневiч Казiмiр Давыдавiч

На Случчыне з такім імям і прозвішчам вядомы мастак-іканапісец. Захаваліся звесткі, што ў 1838–39 гадах ён зрабіў залачэнне і серабрэнне іканастаса пабудав«Санкт-Пецярбургскія ведамасці» №230 ад 22 жніўня 1871 года («Санкт-Петербургские ведомости» №230 от 22 августа 1871 года)анай у 1822 годзе ў мястэчку Раманава Слуцкага павета (цяпер вёска Леніна Слуцкага раёна) драўлянай Мікалаеўскай царквы, а таксама напісаў для гэтага іканастаса абразы.
Дакладны час і месца нараджэння мастака невядомы. Магчыма, што нарадзіўся ў 1810-я гады.
жна выказаць меркаванне, што пасля работы ў Раманаве, якая забяспечыла яго матэрыяльна, мастак адправіўся ў расійскую сталіцу. З 1842 года сустракаем Юневіча Казіміра Давыдавіча як вольнапрыходзячага вучня Пецярбургскай Акадэміі Мастацтваў (супадзенне імя, імя па бацьку і прозвішча, а таксама храналогія, сведчаць, што гэта адна і тая-ж асоба).
У 1851 годзе Казімір Юневіч атрымаў званне пазакласнага мастака па партрэтным жывапісе. Працяглы час навучання ў сталіцы патрабаваў недзе жыць і працаваць. Магчыма падчас вучобы, або пасля яе, як даносяць звесткі, Юневіч служыў у Мазаічным аддзяленні Акадэміі Мастацтваў.
Мікалаеўская царква. Мастак Струкаў Д.М. Папера, акварэль. Фрагмент замалёўка мястэчка Раманава Слуцкага павета. 1864–67 (Николаевская церковь. Художник Струков Д.М. Бумага, акварель. Фрагмент зарисовки местечка Романово Слуцкого уезда. 1864–67)Заняткі партрэтным жывапісам скіравалі ўвагу на фотамастацтва, якое ў разглядаемы перыяд набывала папулярнасць. Многія прафесійныя мастакі-партрэтысты ў тыя часы пачалі займацца фотапартрэтам. У ліку пецярбургскіх фатографаў сустракаем і Казіміра Давыдавіча Юневіча, які ўпамінаецца як фатограф, што скончыў Імператарскую Акадэмію Мастацтваў.
Свайго памяшкання для атэлье не было, яно на нейкі час арэндавалася. Некаторыя з гэтых пецярбургскіх адрасоў захаваліся: у 1867–71 гадах працаваў і пражываў на рагу вуліцы Гароховой і Адміралцейскай плошчы (Адміралцейская плошча, д. №8, кв. 12); у 1871 годзе прытулкам стаў дом №20 спадара Ніппа на Звярынскай вуліцы (Петраградская старана); з 1872 па 1873 год меў атэлье ў доме №14 на Вазнясенскім праспекте.
Працаваў Юневіч не толькі ў Пецярбургу. У нейкі час ён трымаў салон у Старой Руссе. Коратка згадваецца і сярод фатографаў Кіева, дзе прыводзіцца як «мастак імператарскай акадэміі», па адрасе Бібікаўскі бульвар, 41.
Звярнуўшыся да фатаграфіі, Юневіч не пакінуў і жывапіс. Рэкламная аб"ява ў «Санкт-Петербургских ведомостях» за 1871 год прыводзіць, што мастак Юневіч піша партрэты з натуры, з фатаграфічных картачак, займаецца рэстаўрацыяй абразоў, іканастасаў і старажытных карцін. Звесткі пра гэтага мастака і фатографа з сярэдзіны 1870-х гадоў не сустракаюцца.
Жывапісныя творы (абразы і партрэты), а таксама фотаработы Юневіча на сёння не вядомы, магчыма яны захаваліся, але не атрыбутаваны. У сувязі з гэтым можна прыняць да ўвагі, што пасля закрыцця цэркваў у Раманаве абразы адтуль былі перанесены ў Сімяонаўскую царкву ў Баславічах (цяпер вёска Барок Слуцкага раёна). Сёння можна сустрэць інфармацыю пра абразы з баславіцкай Сімяонаўскай царквы, напрыклад пра тыя, што захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі. Гэта творы 17–18 стагоддзяў. Магчыма з часам знойдзецца інфармацыя і пра абразы 19 стагоддзя, у тым ліку і напісаныя Казамірам Юневічам.

Ігар ЦІТКОЎСКІ
Інфа-Кур'ер

Катэгорыя: Мои статьи | Дадаў: Sanek_Snami (02.01.2018)
Праглядаў: 613 | Рэйтынг: 0.0/0
Усяго каментарый: 0
Імя *:
E-mail *:
Код *:

Медыяпраекты

100 год БССР Персональный сайт Слуцкого Александра Віртуальны кабінет беларускай мовы і літаратуры Віртуальны метадычны цэнтр