Галоўная » Артыкулы » Мои статьи

Як вызвалялi Ленiна

 

Як вызвалялі Случчыну

З ваеннага дзённіка А.І.Грынько

…Субота, 1 ліпеня 1944 года.

Пакідаем шашу. Ідзём управа на паўночны захад. За ноч нашы воіны выбілі гітлераўцаў з  некалькіх населеных пунктаў. Затым брыгада спяшаецца да в. Леніна. Там рэчка Морач, забалочаная мясцовасць—добры рубеж для абароны. Трэба апярэдзіць праціўніка.

Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слуцкага раёна і г.Слуцка. У 2 кн. Кн.2-я.-Мн.: БЕЛТА, 2000.-464с.іл.,С.34.

 

22 чэрвеня 1941 года фашысцкая Германія ўсёй сваёй магутнасцю абрынулася на Савецкі Саюз. Ваенны ўдар быў нанесены па трох стратэгічных напрамках: на Ленінград, Маскву і Кіеў. На беларускім напрамку ваенныя дзеянні ажыццяўляла група армій "Цэнтр" у складзе 4-й і 9-й палявых армій, 2-й і 3-й танкавых груп. Слуцк быў акупіраваны з 27 чэрвеня 1941 года па 30 чэрвеня 1944 года. Акупанты ажыццяўлялі на захопленай тэрыторыі Беларусі жорсткую акупацыйную палітыку, галоўнай мэтай якой было знішчэнне і зняволенне беларускага народа, а таксама рабаванне духоўных і матэрыяльных каштоўнасцей. Вёска Леніна знаходзілася ў акупацыі з чэрвеня 1941 года па чэрвень 1944 года. У 1942 годзе на могілках вёскі Леніна было растраляня 140 мясцовых жыхароў. Гэта былі яўрэі. Вось, што пра гэта нам паведаміў Лукашэвіч Іван Аляксандравіч.

З успамінаў Лукашэвіча Івана Аляксандравіча

У канцы Капыльскай вуліцы выдзелілі 8 дамоў пад ГЕТА, у іх пасяліліся ўсе яўрэйскія сем’і, прыкладна 140 чалавек. На  іх вопратцы была нашыта жоўтая шасціканцовая зорка. Яўрэям забаранялася самавольна пакідаць ГЕТА, мяняць кватэру, з дамоў выходзіць толькі дазвалялася на працу. Але на працу яны хадзілі свабодна, без суправаджэння. 6 чэрвеня 1942г. яны перабіралі бульбу. За працу атрымалі крыху бульбы і мукі. А 7 чэвеня 1942г., раніцай, прыехалі са Слуцка карнікі.

Чуліся крыкі, брэх сабак. Па дарозе да могілак яўрэі спрабавалі адкупіцца, але ўсё было дарэмна. Адна яўрэйка схавалася пад мост, але яе знайшлі. Давялі іх да могілак, заставілі выкапаць вялікую яму, а затым усіх расстралялі. Магіла, куды скінулі расстраляных, дыхала яшчэ некалькі дзён. Яе старажылі два немцы.

Красавік 2005г.                                                               Запісала бібліятэкар Шышко Г.М.

 

Гістарычны дакумент

 

АКТ
раённай камісіі па ўстанаўленні і раследаванні злачынстваў
нямецка-фашыцкіх захопнікаў у вёсцы Леніна Слуцкага раёна

27 верасня 1944 г.

Мы нижеподписавшиеся, комиссия в составе:
председатель комиссии, начальник Слуцкого ГО НКВД Михалькевич Каспир Бонифатович,

Члены комиссии:

1.Зам. председателя Райсовета депутатов трудящихся Воробей Адам Антонович,

2.Врач-хирург Слуцкого Горздрава Мурашко Игнатий Прохорович,

3.Землеустроитель Слуцкого райземотряда Голуб Юрий Иванович

Составили настоящий акт на нижеследующее:

Нами обследована яма-могила, расположенная в Глинищах, рядом с русским кладбищем, м-ко Ленино Слуцкого района. Обследованием установлена одна яма-могила длиной 7 метров и шириной 4 метра.

 Для установления численности захороненных нами была вскрыта яма-могила, в которой были обнаружены неразложившиеся человеческие трупы. Врачебно-медицинской экспертизой было установлено:  трупы захоронены в 1942 г. Численность захороненных  комиссия установила  исходя из расчёта 1 куб. метр на 5 трупов. Таким образом, в яме-могиле 140 трупов. Яма-могила 7*4*1*5=140 трупов.

Среди расстрелянных обнаружены трупы женщин, детей, мужчин. У большинства трупов в черепе имеется сквозное пулевое отверстие. Следовательно, все захороненные  были расстреляны из огнестрельного оружия. На что составлен настоящий акт.

К акту прилагаются показания свидетелей, план местности и расположения могил.

Настоящий акт заверяем:

председатель Слуцкого Райсовета депутатов и трудящихся Розов.

Отв. Секретарь Финьке.

Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Ф.845.Воп.1.Спр.60.Л.43

30.07.1944 г. пры вызваленні в.Леніна загінуў старшы лейтэнант 881-га самаходнага стралковага артылерыйскага палка П.Я.Гаруноў. У 1966 годзе на магіле быў пастаўлены помнік Махуном С.П.

На могілках знаходзіцца брацкая магіла 12 воінаў і партызан, якія загінулі ў Вялікую  Айчынную вайну. Сярод іх — воіны 162-га гвардзейскага стралковага, 163-га артылерыйскага, 881-га самаходнага артылерыйскага палкоў і 1 партызан брыгады 64-й імя В.П. Чкалава. У 1975  годзе на магіле пастаўлены  абеліск.

 

 

 

 

Мясцовы летапісец Гардзей Г.П. у сваім дзённіку пісаў:

“20-21.04.1946г. Переносили убитых солдат с полей, где были похоронены и на кладбище. Солдаты, погибшие в войну в 1944г.»  

“Утром немецкий самолёт бомбил около Романова. Убило 6 бойцов, ранило 5 и 7 коней”.

З  успамінаў Лукашэвіча І.А.:

  “На трэці дзень вайны немцы збілі самалёт. Адзін  чалавек з экіпажа быў жывы, а два загінулі. Іх загарнулі ў парашуты і пахавалі ў калгасным садзе. А пасля вайны перахавалі ў брацкую магілу. У дзень вызвалення вёскі Леніна ў двары Цяцерскага Фёдара ад асколка бомбы загінуў Усенка М.І. Яго пахавалі ў садзе Цяцерскага Фёдара, а затым, пасля вайны, перазахавалі."

“Трэцяга ліпеня ў 11 гадзін немцы скінулі касету бомб. Некалькі салдат загінула. Іх пахавалі ў брацкую магілу”

 

"Пахаронка" на Трусевіча І.І., пахаванага ў брацкай магіле ў в. Леніна

СПІС ВЕТЭРАНАЎ З ВЫНІКАМІ ПОШУКУ ПА БАЗЕ ДАДЗЕНЫХ
"ПАМЯЦЬ НАРОДА"

 

 

ЯНЫ   ЗМАГАЛІСЯ   ЗА   РАДЗІМУ

УРУБЛЕЎСКІ ІВАН АФАНАСЬЕВІЧ

ПРАКАПЕНЯ ІВАН ФЁДАРАВІЧ

ЛУКАШЭВІЧ АЛЯКСАНДР РАМАНАВІЧ

ЦЯЦЕРСКІ МІХАІЛ ФЁДАРАВІЧ

ТУРАВЕЦ ЯЎГЕН МІХАЙЛАВІЧ

ТУРАВЕЦ ПЁТР ДАНІЛАВІЧ

ШАРУПІЧ ВАСІЛІЙ ЯФІМАВІЧ

ЯЎСТРАТ АЛЯКСАНДР ВАСІЛЬЕВІЧ

ШАРУПІЧ УЛАДЗІМІР ЯФІМАВІЧ

КАВАЛЬСКІ АЛЯКСАНДР МІКАЛАЕВІЧ

ЛУКАШЭВІЧ МІХАІЛ МІХАЙЛАВІЧ

КАЛЕНЧУК ЕМЕЛЬЯН ТАРАСАВІЧ

ГАРБАЧ АЛЯКСАНДР МІХАЙЛАВІЧ

БУСЕЛ УЛАДЗІМІР АЛЯКСАНДРАВІЧ

КЛІМОВІЧ ВАСІЛІЙ ІОСІФАВІЧ

УЛАСАВЕЦ МІКАЛАЙ ПЯТРОВІЧ

ЛЕУС ІВАН ІВАНАВІЧ

МАСЮТА МІКІТА ІВАНАВІЧ

АКСЯНЕВІЧ МІКАЛАЙ РАМАНАВІЧ

КОТ АНАТОЛІЙ ПЯТРОВІЧ

КАШАНСКІ ЛЕАПОЛЬД ПЯТРОВІЧ

НЕВЯРОЎСКІ МІКАЛАЙ МІХАЙЛАВІЧ

ТУРАВЕЦ БАРЫС ПЯТРОВІЧ

НЕВЯРОЎСКІ ЦІМАФЕЙ МІХАЙЛАВІЧ

ТУРАВЕЦ АНАТОЛІЙ ПЯТРОВІЧ

ШАРУПІЧ ФЁДАР АФАНАСЬЕВІЧ

ЯРМОЛА УЛАДЗІМІР ІВАНАВІЧ

БАХТА ФЁДАР РЫГОРАВІЧ

АТЛІВАНЧЫК АЛЯКСЕЙ ПЯТРОВІЧ

ТУРАВЕЦ ІВАН МІКАЛАЕВІЧ

ДЗІК ПЁТР ДАНІЛАВІЧ

ГАРДЗЕЙ ПАВЕЛ ПЯТРОВІЧ

     

Катэгорыя: Мои статьи | Дадаў: Sanek_Snami (14.01.2018)
Праглядаў: 900 | Каментарыі: 2 | Рэйтынг: 0.0/0
Усяго каментарый: 0
Імя *:
E-mail *:
Код *:

Медыяпраекты

100 год БССР Персональный сайт Слуцкого Александра Віртуальны кабінет беларускай мовы і літаратуры Віртуальны метадычны цэнтр