Галоўная » Артыкулы » Мои статьи

Уладзiмiр Тэраўскi

Тэраўскі Уладзімір Васільевіч нарадзіўся ў сям'і святара, малодшы сын. Ужо ў дзіцячыя гады выявіў вялікія музычныя здольнасці.

Скончыў Слуцкае духоўнае вучылішча (1889). Вучыўся ў Мінскай епархіяльнай семінарыі. З 1892 па 1895 год служыў ў рускай арміі. Дэмабілізаваўшыся, служыў дзяржаўным кантралёрам Лібава-Роменскай чыгункі. З 1897 года працаваў на Уральскіх заводах графа Строганава, служыў рэгентам, настаўнічаў у Пермскай губерні. Знаходзячыся на Урале, кіраваў аматарскімі хорамі рабочых Білімбаеўскага і Шайтанскага заводаў, сам спяваў у хоры Д. Агрэнева-Славянскага, у рэпертуар якога ўваходзілі і беларускія народныя песні.

З 1900 году - супрацоўнік Мінскага аддзялення Дзяржаўнага банка Расіі. З 1901 году - канцылярскі чыноўнік 2-га разраду Мінскай кантрольнай палаты, адначасова выкладаў спевы і гімнастыку у дзіцячых прытулках. У 1904 годзе біскупам Міхаілам (Цемнарусавым) прызначаны псаломшчыкам Мінскага Петра-Паўлаўскага кафедральнага сабора. Адначасова - памочнік рэгента Мінскага архіерэйскага хору. Затым - псаломшчык царквы Св. Марыі Магдаліны на вул. Старажоўскай, настаўнік спеваў 3-га Мінскага прыходскага вучылішча. Быў членам Беларускай асацыяцыі стваральнікаў мастацкіх твораў.

У ліпені 1914 гады стварыў адзін з першых беларускіх харавых калектываў - Менскі беларускі хор, які ў 1917 годзе ўвайшоў у склад Першага Беларускага таварыства драмы і камедыі (БДТ-1), канцэртаваў з ім па рэспубліцы, удзельнічаў у драматычных спектаклях. Значную частку рэпертуару хору складалі беларускія народныя песні. Узначальваў музычную частку БДТ-1. Таксама супрацоўнічаў з мастацкай трупай «Беларускі народны тэатр» пад кіраўніцтвам Ф. Аляхновіча

Прымаў удзел у арганізацыі культурна-асветнага асяродка пры «Беларускай хатцы». Выступаў перад дэлегатамі з'езда беларускіх партый і арганізацый у ліпені 1917 года. Увосень 1919 года па запрашэнні У. Ігнатоўскага, рэктара Менскага педагагічнага інстытута, працаваў выкладчыкам.

У 1918-1919 гадах кіраваў харавой капэлай у Беларускім савецкім тэатры, уваходзіў у склад Таварыства працаўнікоў беларускага мастацтва.

Улетку 1920 арыштаваны польскімі акупацыйнымі ўладамі ў Асіповічах за выкананне песень «Каля хацiнкi» і «Панам мы песні не спяваем» (падчас ператрусу пры ім быў знойдзены рэвальвер).

Пасля ўтварэння Беларускага дзяржаўнага тэатра ў Мінску яго галоўны хормайстар.

У 1919-1920 гадах - Член Часовага Беларускага нацыянальнага камітэта ў Мінску. Чытаў лекцыі на курсах настаўнікаў. У гэты ж час па прапанове Беларускай вайсковай камісіі пачаў працу па складанні спеўніка для беларускага войска. Песеннік быў падрыхтаваны да лета 1920 года, асобнай кнігай выйшаў ў 1921 годзе ( «Беларускі спеўнік з нотамі на тры галасы паводле народных мелодый»). Наступная кніга - «Беларускі Лірнік» - была выдадзена З. Жылуновичам ў Берліне ў 1922 годзе. Праз 4 гады ў Мінску выйшаў яшчэ адзін песеннік для курсантаў Аб'яднанай беларускай вайсковай школы («Ваенны зборнік» 1926).
Стварыў музыку да спектакляў БДТ-1 «Бязвінна кроў» В. Галубка (1918), «Каваль-ваявода» (1925), «Машэка», «Кастусь Каліноўскі» Е. Міровіча і інш., Шырока выкарыстаў беларускі фальклор. Найбольш вядомай стала музыка да спектакля «На Купалле» М. Чарота (1921 г.) [4]. Напісаў песні і рамансы на словы Я. Купалы, Я. Коласа, З. Бядулі, М. Чарота і інш. Запісваў і апрацоўваў народныя песні, частка якіх апублікавана ў зборніках «Беларускі спеўнік з нотамі на тры галасы паводле народных традыцый» (1921 ), «Беларускі Лірнік» (1922), «Ваенны зборнік» (1926).

Напісаў музыку да песні «Купалінка», якую многія лічаць народнай, яна з'яўляецца фрагментам музычнага суправаджэння спектакля «На Купалле», таксама ёсць меркаванне, што ён з'яўляецца аўтарам музыкі да песні «Шумныя бярозы» на словы Я. Купалы.

Цікава, што падчас выступаў меў звычку дырыжаваць пальцамі, павярнуўшыся да хору спіной. Любіў апранацца ў тон усяму хору па-народнаму: белая беларуская скрутка, пад ёй вышытая кашуля з саматканым поясам.

Арыштаваны 3 верасня 1921 году разам з жонкай Надзеяй Прохараўнай. Прысуджаны да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Пасля вызвалення 24 мая 1923года кіраваў харавымі калектывамі пры Беларускім дзяржаўным універсітэце (БДУ), МБПТ, саюзе паштавікоў-тэлеграфістаў.

У 1930 годзе хор пры БДУ быў расфармаваны, ў 1931 годзе Тераўскі быў звольнены з працы ў БДТ-1 па абвінавачванні ў нацыянал-дэмакратызме. Служыў псаломшчыкам у царкве Св. Марыі Магдаліны. Да 1933 г. служыў у Пярэспенскай царквы. Рэгент царкоўнага хору Мікалаеўскага сабора ў Мінску.

Зноў арыштаваны 17 жніўня 1938 года у Мінску. Асуджаны 1 лістапада 1938 года тройкай НКУС як агент польскай разведкі да расстрэлу.

10 лістапада 1938 года растраляны за мурамі НКУС.

Бібліяграфія

  1.  Биографический справочник — Мн: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5.
  2.  ТЭРАЎСКІ Уладзімір Васілевіч.
  3. ↑ 1 2 ТЭРАЎСКІ (ТЕРРАВСКИЙ) Уладзімір.
  4.  Аўтар знакамітай песні «Купалінка» родам з-пад Слуцка — Газета «Інфа-Кур’ер» / «Инфо-Курьер»
  5.  Наш люстрадзён — Тэраўскі Уладзімір
  6.  http://kurjer.info/2013/11/14/autar-znakamitaj-pesni-kupalinka-rodam-z-pad-slucka/

 

Па матэрыялам сайта Вікіпедыя

Катэгорыя: Мои статьи | Дадаў: Sanek_Snami (31.12.2017)
Праглядаў: 607 | Каментарыі: 1 | Рэйтынг: 0.0/0
Усяго каментарый: 0
Імя *:
E-mail *:
Код *:

Медыяпраекты

100 год БССР Персональный сайт Слуцкого Александра Віртуальны кабінет беларускай мовы і літаратуры Віртуальны метадычны цэнтр