Галоўная » Артыкулы » Мои статьи

Вёска Ленiна

Вёска Леніна (Раманава) знаходзіцца ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці. Сваю назву вёска артымала толькі ў 1921 годзе, калі да ўлады прыйшлі бальшавікі. Тады яны будавалі новы свет, давалі назвы паселішчам у гонар сваіх  правадыроў, у гонар У. І. Леніна яны і назвалі нашу вёску. Пра гэту вёску існуе легенда, якая перадаецца з вуснаў у вусны. Кажуць, у Слуцку жыў галоўны князь, а ў вёсцы жыў яго родны брат Раман, які пачаў тут будаўніцтва замка. Калі напаў вораг на нашу краіну, то князь Раман з братамі пайшоў абараняць сваю радзіму, на гэтай вайне ён і загінуў. А вёску, якую заснаваў князь Раман, пачалі называць Раманава.

На самай ускраіне вёскі знаходзіцца старадаўняе гарадзішча, якое мясцовыя жыхары называюць "Замак" і кажуць, што менавіта тут калісьці князь Раман і пабудаваў свой замак. У гэтым замку хаваліся людзі з навакольных вёсак падчас набегаў крымскіх татараў. Гэты замак разам з мястэчкам быў знішчаны падчас 13-гадовай вайны з Маскоўскай дзяржавай. Пасля вайны гэты замак больш не аднаўляўся.

Спачатку Раманава належала слуцкім князям, а пазней перайшло да князёў Радзівілаў. У 1638 годзе гэтае ўжо было мястэчка Раманава, тут было 250 дамоў, царква, два шпіталя, карчма. Дасталася мястэчку і падчас Паўночнай вайны. Але кожны раз Раманава падымалася з попелу. Раманава у 1718 году ад князя і караля Аўгуста Моцнага атрымлівае прывілеі на правядзенне ў Раманава штогадовых кірмашоў.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай мястэчка Раманава ўвайшло ў склад Расійскай імперыі, а ў 1812 годзе падчас вайны каля Раманава адбылася Вялікая бітва. Войскі Платава атакавалі напалеонаўскае войска, якім камандаваў Жэром Банапарт і Юзэф Панятоўскі, у эскадроны якога ваявалі і беларусы.

Гістарычная даведка

Юзаф Панятоўскі - нарадзіўся 7 мая 1763 года, памёр 19 кастрычніка 1813 года. Ваенны і дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, пляменнік караля Станіслава Аўгуста. У час паўстання Тадэвуша Касцюшкі Юзэф Панятоўскі удзельнічаў у абароне Варшавы, адмовіўся ад прапановы Кацярыны II і Паўла I паступіць на расійскую службу. Жыў у сваім маёнтку каля Варшавы.

Калі французскае войска падышло да Варшавы, Юзэф Панятоўскі падтрымаў Напалеона. Падчас паходу Напалеона ў Расію ў 1812 годзе камандаваў 5 корпусам Вялікай арміі, рухаўся праз Гродна, Нясвіж да Магілёва, які ўзяў без бою. Вызначыўся ў баях пад Смаленскам і Барадзіно, а таксама ў Лейпцыгскай бітве. За мужнасць у баях Напалеон Юзэфа Панятоўскага узвёў у маршалы. Загінуў Юзэф Панятоўскі падчас пераправы праз раку Эльстр, пахаваны ў Кракаве.

У Гомелі перад палацам Паскевічаў стаяў помнік Юзафу Панятоўскі, які быў пастаўлены ў 1840 годзе. Калі да ўлады прыйшлі бальшавікі, палякі забралі помнік Юзафу Панятоўскага ў Варшаву. Падчас Другой сусветнай вайны ён быў узарваны, але палякі зрабілі копію помніка і паставілі зноў у Варшаве, дзе ён стаіць і сёння.

У 2012 годзе ў Леніна, на месцы бою, ўстаноўлены памятны крыж у памяць падзей, якія адбываліся ў 1812 годзе.

На пачатак ХХ стагоддзя ў вёсцы было 260 двароў, пражывала тут амаль 1,5 тыс. жыхароў.

На цэнтральнай плошчы праводзілі кірмаш. Мясцовыя жыхары называюць гэтую плошчу "Месцам". Тут калісьці стаялі 2 праваслаўныя царквы. Адна невялікая ў гонар Святога Мікалая, а другая - Святога Юрыя. Кажуць, што калісці ў гэтую царкву прывезлі вельмі вялікую і прыгожую ікону, якая не праходзіла праз дзверы, тады вырашылі адпілаваць кут іконы. Даручылі гэта зрабіць маладому чалавеку, які і адпілаваў кут іконы. Яе ўнеслі ў храм. Калі той малады чалавек пажаніліся, у яго нарадзілася дачка, а на правай ручцы замест пальцаў у яе былі культяпки.

Тая царква прастаяла ўсю Сусветную вайну, і разабралі яе савецкія атэісты ў 1960-х гадах. Яна стаяла на месцы цяперашняга Дома культуры, а вакол былі старадаўнія могілкі, дзе хавалі мясцовых жыхароў і святароў. Цяпер няма ні царквы, ні могілак, няма а ніякага знака.

У мястэчку Раманава акрамя дзвух праваслаўных царкваў былі і дзве школы, што на той час было рэдкасцю. Адна школа спансіравалася за дзяржаўны кошт, а другая - за кошт мясцовых жыхароў. У Раманава і ў наваколлі сям'я, у якой дзеці не скончылі б гімназію або інстытут, была вялікай рэдкасцю. Народ тут жыў шляхецкі і не шкадаваў грошы на адукацыю сваіх дзяцей. Пра Раманава ведалі не толькі ва ўсёй Случчыне, але і ва ўсёй Мінскай губерніі.

Родам з Раманава шмат вядомых людзей. Тут нарадзіўся і вырас знакаміты беларускі фалькларыст, дырыжор, кампазітар, аўтар музыкі да народнай песні "Купалінка" - Уладзімір Тэраўскі і сусветна вядомая мастачка, дываны якой выстўляюцца не толькі ў Беларусі, але і за яе межымі, Алена Кіш..

Гістарычная даведка

Уладзімір Тэраўскі –  нарадзіўся 11 лістапада 1871 года ў м. Раманава, памёр 10 лістапада 1938 года. Беларускі харавы дырыжор, кампазітар, фалькларыст. У 1914 годзе стварыў беларускі хор, які ў 1917 годзе ўвайшоў у склад Першага Беларускага таварыства драмы і камедыі. Хор Тэраўскага ўдзельнічаў ва ўрачыстым адкрыцці Усебеларускага з'езда ў 1917 годзе. Стаў хормайстрам БДТ-1, пісаў музыку да спектакляў БДТ-1 па п'есах У. Галубкі, Міровіча і інш. Аўтар шматлікіх песень і рамансаў на словы Я. Купалы, Я. Коласа і інш. Арыштаваны органамі НКВД як агент польскай выведкі - расстраляны. Рэабілітаваны пасля смерці Сталіна ў 1957 годзе.



Гістарычная даведка

Алена Кіш – нарадзілася ў 1896 годзе, памерла ў 1949 годзе. Беларуская народная мастачка, рабіла маляваныя дываны з экзатычнымі сюжэтамі. У дыванах Алёны Кіш ярка выявіўся наіўна рэалістычны характар ​​творчасці мастачкі. Блізкасць да традыцый мясцовага народнага роспісу. Дываны Алены Кіш ўражваюць кампазіцыйнай адвагай, яркай дэкаратыўнасцю, багатай фантазіяй аўтара, якая ішла ад беларускага фальклору.

Алена Кіш стаіць на адным узроўні з лепшымі сусветна вядомымі мастакамі-прымітывістамі. Мастацтвазнаўцы кажуць пра тое, што аналагаў яе творчасці не існуе. Яе працы арыгінальныя і непаўторныя ў сваім рашэнні. Алена Кіш вельмі глыбока паказала народнае светапогляд і народнае разуменне прыгажосці.

Алена Кіш малявала свае дываны і аддавала іх за кавалак хлеба. Тады ніхто і падумаць не мог, што яна стане вядомай сусветнай мастачкай, а яе працы будуць выстаўляцца ў сталічных музеях, пра яе будуць пісаць кнігі.

На жаль, на сённяшні дзень у Раманава не засталося ніводнай працы Алёны Кіш. І мясцовы школьны музей марыць, каб у іх з'явіўся такі дыван. Сёння яны збіраюць па вёсцы ўсё, што было зроблена рукамі іх продкаў, каб нічога не прапала.

 

 

Катэгорыя: Мои статьи | Дадаў: Sanek_Snami (02.01.2018)
Праглядаў: 613 | Рэйтынг: 0.0/0
Усяго каментарый: 0
Імя *:
E-mail *:
Код *:

Медыяпраекты

100 год БССР Персональный сайт Слуцкого Александра Віртуальны кабінет беларускай мовы і літаратуры Віртуальны метадычны цэнтр